Postcrossing uses cookies to help deliver its services. By using this website, you agree to its use of cookies. Learn more.

About Postcrossing

Learn all about Postcrossing.


Праект

Мэта праекта – дазволіць людзям атрымліваць паштоўкі з усяго свету бясплатна. Ці амаль бясплатна. Асноўная ідэя такая: калі ты дасылаеш паштоўку, то атрымаеш як мінімум адну на свой адрас ад выпадковага посткросера з якой-небудзь іншай краіны.

Навошта? Таму што як і аўтары праекту, ёсць бага людзей, якім падабаецца атрымліваць сапраўдную пошту. Элемент сурпрыза пры атрыманні паштовак з розных куткоў Зямлі (пра шмат якія з іх ты, магчыма, ніколі не чуў) можа ператварыць тваю паштовую скрыню ў скрынку сурпрызаў – каму гэта можа не спадабацца?


 

Як гэта працуе?

Спачатку сцісла:

  1. робіш праз вэб-сайт запыт і атрымліваеш адрас
  2. па гэтым адрасе адсылаш паштоўку
  3. чакаеш паштоўку на свой адрас
  4. рэгіструеш атрыманую паштоўку на сайце

Першы крок – гэта запыт адраса, куды ты павінны адправіць паштоўку. Разам з адрасам іншага карыстальніка сайта (посткросера) ты пабачыш (і атрымаеш на электронную скрыню) ідэнтыфікацыйны нумар паштоўкі - ID (напрыклад: BY-26345). Далей ты мусіш даслаць гэтаму карыстальніку паштоўку, на якой абавязкова пазнач яе ID.

Іншы ўдзельнік праекта атрымлівае тваю паштоўку і, карыстаючыся пазначаным ID, рэгіструе яе на сайце. Цяпер ты атрымаеш паштоўку ад іншага чалавека, бо твой адрас атрымае наступны карыстальнік, які хоча даслаць паштоўку. Адкуль жа менавіта прыйдзе пастоўка – сурпрыз!

Адначасова могуць знаходзіцца ў дарозе ад цябе да іншага карыстальніка толькі 5 паштовак. Як толькі твая паштоўка будзе атрыманая і зарэгістраваная – ты можаш запытвацца наступны адрас. Колькасць паштовак, што могуць знаходзіцца ў дарозе адначасова, можа павялічвацца разам з колькасцю дасланых табой паштовак!

Яшчэ засталіся пытанні? Зазірні ў раздзел дапамогі альбо на форум.

Translated by the member aniolski_pyl.